Смелая варона — Кароткі змест / Краткие содержания

   У лесе, каля вёскі, жыў ястраб-цецеравятнік. Дужы драпежнік, хітры. Прытоіцца між галінак і чакае, пакуль якая-небудзь птушка наблізіцца. Стралой кідаецца тады на яе, хапае сваімі вострымі кручкаватымі кіпцюрамі, і ад гаротнай птушачкі застаюцца толькі пух і пер’е. А то падымецца ўвысь і робіць кругі над полем. Убачыць птушку ці малога звярка – падае каменем уніз. I няма ратунку бедалазе.
   Так разбойнічаў ястраб усё лета і восень. Але многія птушкі паляцелі ў вырай, менш іх стала ў лесе і на полі. Тады лясны драпежнік стаў паляваць бліжэй да вёскі, дзе каля свінарнікаў і кароўнікаў трымаліся галубы, галкі, вароны. Падкрадзецца, як злодзей, з-за будынкаў да чарады, кінецца зверху нечакана – і нясе ў лес сваю здабычу.
   З кожным днём радзелі птушыныя чароды. Палахлівымі і асцярожнымі сталі галубы і галкі, хаваліся ў кароўнікі, хлявы, трымаліся бліжэй да людзей. Тады ястраб стаў нападаць на варон. Удалося яму неяк злавіць некалькі шэрабокіх адзіночак. Магчыма, і далей разбойнічаў бы гэты ястраб каля вёскі, каб не адна варона, на якую напаў лясны драпежнік.

   Быў ясны марозны дзень. Ярка свяціла сонца. Зялёная рунь і пажаўцелая трава пакрыліся льдзінкамі інею. Тысячамі бліскучых іскрынак пералівалася трава, брыльянцістыя пасмы абвілі галінкі кустоў, серабрыстыя ніці віселі на бярозах, гойдаліся ад лёгкага ветру і мігалі яркімі блікамі.
   Раптам пачуўся прарэзлівы крык вароны, рэзкі лопат крылаў – ястраб набліжаўся да шэрабокай. Варона ўзвілася ўверх, трывожна закрычала, просячы сябровак аб дапамозе. Сама ж кінулася не ўцякаць, а… насустрач ястрабу. Яна выставіла сваю доўгую дзюбу, растапырыла кіпцюры.
   Драпежнік не чакаў такога адпору, таму рэзка затармазіў ды кінуўся ўбок.
   Варона з усёй сілы каркнула і зноў напала на ястраба.
   На дапамогу з усіх бакоў спяшаліся яе сяброўкі. Злоснае, рэзкае карканне, лопат дзясяткаў пар крылаў – вароны набліжаліся да месца паядынку.
   Праз міг цэлая чарада варон кружылася вакол ястраба. То адна варона, то другая ўзмывала ўвысь і з рэзкім карканнем нападала на драпежніка, старалася дзеўбануць яго дзюбай, ударыць крылом ці кіпцюрамі.
   Ястраб страціў свой ваяўнічы запал, забыўся пра паляванне, стаў сам ратавацца ад раз’юшаных птушак, чорная хмара якіх кружылася над ім. Ён то падаў да самай зямлі, то рэзка кідаўся ўбок, каб ухіліцца ад удараў, то ныраў у галлё невысокіх кустоў, абтрасаючы брыльянцісты іней. Калі ж вароны падымаліся над кустамі, зноў стрымгалоў пускаўся наўцёкі, з кожным узмахам крылаў набліжаўся да лесу.
   – Кар! Кар! Смялей, сяброўкі! Дружней нападайце! Разбойнік уцякае! – крычалі вароны і зноў даганялі ворага.
   Неўзабаве ястраб знік у гушчары, зашыўся ў галлё густой елкі і прытаіўся там. Ён цяжка, перарывіста дыхаў, успамінаў няўдалае паляванне і не мог уцяміць, чаму слабейшая за яго птушка перамагла.
   А вароны пакружыліся над вершалінамі дрэў і паляцелі на поле, расселіся адна пры адной на правадах электралініі, паціху пакарквалі – расказвалі, відаць, адна адной, як нападала кожная на разбойніка.
   Яны, напэўна, зразумелі, што чарадой лягчэй адбівацца ад ворага, што ў дружбе і згодзе – сіла.
   Мабыць, пра гэта здагадаліся і галубы, бо яны далучыліся да чарады варон, хвалілі іх за смеласць і адвагу.
(476 слоў)

Паводле В. Гурскага.

karotkizmest.by

Hi з чым засталася сарока, паляцела сама здабываць ежу для сваіх птушанят.

ТОП 10:

Беглі дні за днямі. Сонца свяціла ўсё цяплей, і балота ста­ла падсыхаць. А тут грыбы з’явіліся, лес напоўніўся людскімі галасамі. Дабраліся грыбнікі і да пагорка пасярод ляснога ба­лота. Убачыла іх сарока і затрашчала бесперастанку:

— Хавайцеся, звяры і птушкі! Ратуйцеся! Чалавек набліжа-ецца!

Лісяняты пачулі трывожны трэск сарокі і схаваліся ў нару. Затаіліся там, прыслухоўваючыся да незнаёмага тупату над нарой. А сарока трашчыць на ўвесь лес, пералятае з дрэва на дрэва, адводзіць грыбнікоў далей ад свайго гнязда і ад нары, папярэджвае лясных жыхароў, што няпрошаны госць з’явіўся недалёка, можа, з ліхім намерам ходзіць тут.

Лісіца якраз вярталася з палявання. Пачула яна трывожнае сакатанне сарокі, прытаілася за кустом, пра дзетак сваіх вельмі занепакоілася. А як адышоўся грыбнік, пабегла хуценька да-моў, палезла ў нару і абрадавалася, што дзеткі ўсе паспелі сха-вацца. Пахваліліся лісяняты, што гэта сарока іх папярэдзіла.

Лісіца дала кавалачак мяса сароцы, вінавата падзякаваўшы за дапамогу. Успомніла, як няласкава гаварыла з ёй, і папрасіла прабачэння за тое, што адмовілася некалі ад дапамогі, прапана-вала, каб сарока няньчыла лісянят.

—Быць нянькай?! — засмяялася сарока. — Няўжо ты дума­ет, хітруха, што я стану гуляць з імі ў жмуркі ці калыханку буду спяваць ім у нары? Няўжо сама захачу здуру трапіць на іхнія вострыя зубкі?!

—Ды не ж! — перабіла лісіца сароку. — Табе не трэба спу-скацца на зямлю. Сядзі сабе на галіне і наглядай за імі, папя-рэджвай аб небяспецы. Зверху ж далека відаць!

—3 суседзямі трэба жыць памяркоўна, — затрашчала сарока і, схапіўшы неабгрызеную костачку, панесла ў сваё гняздо.

3 таго часу лісіца і сарока дапамагалі адна другой гадаваць сваіх малых. Сарока папярэджвала лісянят аб небяспецы, а лі-сяняты дзяліліся са сваёй нянькай аб’едкамі. Лісіца ж заўсёды, калі адпраўлялася на пошукі ежы, прасіла суседку папільна-ваць яе маленькіх, абяцаючы за гэта прынесці ёй гасцінчыка.

Наядуцца лісяняты, качаюцца на жоўтым пясочку ці бега-юдь адно за адным. А сарока схопіць неабгрызеную костачку і нясе сваім дзеткам. Пасля ўсядзецца на галінцы і пільна со-чыць за наваколлем. Убачыць каго-небудзь, затрашчыць тры-вожна, каб лісяняты хаваліся ў нару.

— Добрая нянька, — радавалася лісіца.

Сарока сваіх дзяцей гадуе і сцеражэ маленькіх лісянят, бо за немаўлятамі пастаянны нагляд патрэбны і клопат, каб не тра-пілі часам у бяду: малыя ўсё ж, нявопытныя, неасцярожныя, дураслівыя часам, саманадзейныя. Без нянькі ніяк не абысціся.

Смелая варона У лесе, каля вёскі, жыў ястраб-цецеравятнік. Дужы драпеж-нік, хітры. Прытоіцца між галінак і чакае, пакуль якая-небудзь птушка наблізіцца. Стралой кідаецца тады на яе, хапае сваімі вострымі кручкаватымі кіпцюрамі, і ад гаротнай птушачкі за-стаюцца толькі пух і пер’е. А то падымецца ўвысь і робіць кругі над полем. Убачыць птушку ці малога звярка — падае каменем уніз. I няма ратунку бедалазе. Так разбойнічаў ястраб усё лета і восень. Але многія птушкі паляцелі ў вырай, менш іх стала ў лесе і на полі. Тады лясны драпежнік стаў паляваць бліжэй да вёскі, дзе каля свінарнікаў і кароўнікаў трымаліся галубы, галкі, вароны. Падкрадзецца, як злодзей, з-за будынкаў да чарады, кінецца зверху нечака-на — і нясе ў лес сваю здабычу. 3 кожным днём радзелі птушыныя чароды. Палахлівымі і асцярожнымі сталі галубы і галкі, хаваліся ў кароўнікі, хля-вы, трымаліся бліжэй да людзей. Тады ястраб стаў нападаць на варон. Удалося яму неяк злавіць некалькі шэрабокіх адзіночак. Магчыма, і далей разбойнічаў бы гэты ястраб каля вёскі, каб не адна варона, на якую напаў лясны драпежнік. Быў ясны марозны дзень. Ярка свяціла сонца. Зялёная рунь і пажаўцелая трава пакрыліся льдзінкамі інею. Тысячамі бліс-кучых іскрынак пералівалася трава, брыльянцістыя пасмы аб-вілі галінкі кустоў, серабрыстыя ніці віселі на бярозах, гойда-ліся ад лёгкага ветру і мігалі яркімі блікамі. Раптам пачуўся прарэзлівы крык вароны, рэзкі лопат кры-лаў — ястраб набліжаўся да шэрабокай. Варона ўзвілася ўверх, трывожна закрычала, просячы сябровак аб дапамозе. Сама ж кінулася не ўцякаць, а… насустрач ястрабу. Яна выставіла сваю доўгую дзюбу, растапырыла кіпцюры. Драпежнік не чакаў такога адпору, таму рэзка затармазіў ды кінуўся ўбок. Варона з усёй сілы каркнула і зноў напала на ястраба. На дапамогу з усіх бакоў спяшаліся яе сяброўкі. Злоснае, рэзкае карканне, лопат дзясяткаў пар крылаў — вароны наблі-жаліся да месца паядынку. Праз міг цэлая чарада варон кружылася вакол ястраба. То адна варона, то другая ўзмывала ўвысь і з рэзкім карканнем нападала на драпежніка, старалася дзеўбануць яго дзюбай, уда-рыць крылом ці кіпцюрамі. Ястраб страціў свой ваяўнічы запал, забыўся пра паляванне, стаў сам ратавацца ад раз’юшаных птушак, чорная хмара якіх кружылася над ім. Ён то падаў да самай зямлі, то рэзка кідаўся ўбок, каб ухіліцца ад удараў, то ныраў у галлё невысокіх кустоў, абтрасаючы брыльянцісты іней. Калі ж вароны падымаліся над кустамі, зноў стрымгалоў пускаўся наўцёкі, з кожным узмахам крылаў набліжаўся да лесу. — Кар! Кар! Смялей, сяброўкі! Дружней нападайце! Разбой-нік уцякае! — крычалі вароны і зноў даганялі ворага. Неўзабаве ястраб знік у гушчары, зашыўся ў галлё густой елкі і прытаіўся там. Ён цяжка, перарывіста дыхаў, успамінаў няўдалае паляванне і не мог уцяміць, чаму слабейшая за яго птушка перамагла. А вароны пакружыліся над вершалінамі дрэў і паляцелі на поле, расселіся адна пры адной на правадах электралініі, паціху пакарквалі — расказвалі, відаць, адна адной, як нападала кож­ная на разбойніка. Яны, напэўна, зразумелі, што чарадой лягчэй адбівацца ад ворага, што ў дружбе і згодзе — сіла. Мабыць, пра гэта здагадаліся і галубы, бо яны далучыліся да чарады варон, хвалілі іх за смеласць і адвагу.

Кемлівая казуля

Зіма прымчалася з поўначы на лютых вятрах.

Віхры гойсалі па палях, тармасілі дрэвы, валтузіліся ў кустах, біліся аб сцены, вылі, скуголілі, свісталі. Мароз з кожным днём мацнеў. Застылі рэчкі, азёры, зямля стала цвёрдай як камень.

Ад сцюдзёных вятроў звяры і птушкі шукалі ратунку ў гу­стых лясах.

Разважны воўк прыйшоў у лясны гушчар, каб пагрэцца і па-шукаць спажывы. Брыдзе шэры па заснежаным лесе, уважліва аглядае малыя і вялікія сляды, прынюхваецца да іх.

Абышоў воўк лес і даведаўся, хто і калі тут быў. Пад раніцу рабілі хітрыя петлі асцярожныя зайцы, скакалі казулі, прабя-галі лісіцы. Нечакана воўк заўважыў на снезе незвычайныя сля­ды. Яны былі крыху болыпыя за лісіныя, з адбіткамі доўгіх, як цвікі, кіпцюроў. Невядома, чаго можна чакаць ад такога звера, але голад не цётка, і шэры разбойнік рушыў па свежых слядах.

Ідзе воўк па следзе, аглядвае снежныя заносы. Ад яго не сха-ваешся, не! Вось у цёмным маладым ельніку чарнее нара. Да яе пратаптана сцежка. Пацягнуў шэры носам і пачуў смачны барсуковы дух. Воўк, завіхаючыся, пачаў раскопваць нару. Ды дарэмна: мёрзлая зямля была занадта цвёрдая. Воўк пастаяў крыху над нарой і падаўся ў гушчар.

Надыходзіла раніца, мароз мацнеў. Стыла ў жылах кроў, ледзянелі лапы. У жываце ў шэрага было пуста, голад даймаў яго. Белае маўчанне лесу, холад і голад абудзілі ў звера дзікі страх. Воўк выбег на прагаліну, падціснуў хвост, узняў галаву да нізкага неба і завыў.

У адказ дзесьці далека ў лесе пачулася воўчае выццё. Спачат-ку басам выла, відаць, старая ваўчыца, потым тонка і працяжна ёй пачалі падвываць маладыя.

Воўк кінуўся ў той бок, адкуль чулася выццё. Хутка праско-чыў стары лес і апынуўся ў дробным хмызняку, які падняўся на высечках.

Палымнела на ўсходзе зара, яе ружовыя водбліскі лажылі-ся на абмеценыя снегам кусты, на калматыя ад інею маладыя дрэўцы. Крыху ў баку ад прасёкі, на якую воўк выбег, ён уба-чыў казулю.

Са смакам абгрызаючы лазовую кару, казуля перабягала ад аднаго куста да другога. Воўк пачаў падкрадвацца да яе. Пра-паўзе некалькі крокаў і прыпадзе да зямлі, ляжыць, цікуе, не зводзіць вачэй.

Вось цела звера наструнілася, хіб натапырыўся. Воўк пад-рыхтаваўся да скачка. Ён ужо быццам адчуваў у зубах свежыну. Сліна пузырылася ў кутках яго разяўленай пашчы.

У гэты небяспечны момант казуля падняла галаву і ўбачыла ваўка. Доўга не думаючы, яна зрабіла пругкі скачок убок і кі-нулася ў лес. Воўк выскачыў з-за кустоў з такім спрытам, што ажио снег слупам паляцеў угору, і нрыпусціў за ёю. Стройнае цела казулі выцягнулася ў імклівым бегу. Яна, нібы на крылах, пералятала цераз кусты, завалы, кал оды, кідалася то ў адзін, то ў другі бок. Але воўк не адставаў. Ён нават стаў забягаць ёй напе­рад. Тады казуля, шукаючы ратунку, зноў памчалася ў густы ма-ладняк. Воўк пайшоў ёй наперарэз. Шэры вось-вось дагоніць яе.

Адзін момант — і казуля скочыла ўбок і крута павярнула на лясную дарогу, што вяла да леснічоўкі. Воўк не мог адразу спыніць шалёнага бегу і з разгону зарыўся мордай у снег. Але тут жа падхапіўся і рынуўся следам.

Яшчэ хвіліна, яшчэ другая… I вось леснічоўка. Магутным скачком казуля пераляцела цераз плот і кінулася ў расчыненыя сенцы.

Танец жураўлёў

Вясна ў той ваенны год запазнілася і вельмі спяшалася на-гнаць упушчаны час. Днём сонца адразу стала добра прыгра-ваць. Елкі і хвоі атрэслі са сваіх галін снег, і яны падняліся ўгору, да сонца, як рукі.

Партызанскі атрад знаходзіўся на невялічкім востраве, у гу­стым высокім лесе. Вакол вострава на дзясяткі кіламетраў ля-жал! балоты. На поўдні яны цягнуліся да самага Пінска, а на поўначы ўпіраліся ў пясчаныя выспы Міхалінскай пушчы. Гэта было дзікае месца. Немцы не маглі туды падступіцца.

3 вострава партызаны нападалі на ворага, падрывалі на чы-гунках эталоны, білі фашыстаў на шашэйных дарогах і ў гар-нізонах.

Мінуў красавік. Птушкі чародамі вярталіся да сваіх гнёздаў. У пачатку мая, асабліва на досвітку, звінелі, разліваліся пту­ніыныя галасы. Кожная птушка старалася паказаць свае здоль-насці.

Жураўлі недалёка ад партызанскага лагера пачалі наладж-ваць танцы на балоце. Аднаго разу партызанскі сувязны Васіль захацеў паглядзець, як птушкі танцуюць. Устаў ён на золку. Ціха было ў лесе. Зялёныя хвоі і дубы стаялі моўчкі, насцяро-жана. Здавалася, што і яны пільна прыслухоўваюцца да кож­нага гуку або шолаху. Выкручастая сцежка паміж густых дрэў прывяла да балота. Ружовыя водбліскі ўсходу залацілі верха-віны дрэў.

Прытаіўся Васіль у кустах. Яму добра было відаць усё балота. Усё больш і больш палымнеў усход. Лес ажывіўся радаснымі песнямі, вясёлым гоманам і крыкам птушак.

Раптам у паветры паказалася вялікая птушка. Яна зрабіла паварот і села на невялікі ўзгорак, заліты з усіх бакоў вадою. Гэта быў журавель. Перш-наперш ён агледзеў узгорак. Затым узяўся прыхарошвацца. Зайшоў у неглыбокую лужыну і, на-браўшы ў дзюбу вады, пачаў пырскаць на сябе. Памыўшыся і прычасаўшы пер’е, ён узняў галаву і гучна крыкнуў тры разы. Не прайшло і хвіліны, як з усіх бакоў: з балота, з лесу — пачалі злятацца жураўлі. Іх сабралася больш за дваццаць.

Сонца паднялося ўжо над лесам. У яркім святле промняў зі-хацелі высокія хвоі.

Першы журавель выйшаў на сярэдзіну палянкі. Ён быў самы прыкметны. У яго была бялейшая шыя, а ў хвасце некалькі пер’яў, якія апускаліся амаль да зямлі. Ён выцягнуўся, абвёў поглядам усіх птушак і раптам, быццам на спружынах, падско-чыў на цыбатых нагах.

Гэта было запрашэнне на танец. Жураўлі расступіліся, даю-чы месца танцорам. Самыя жвавыя і спрытныя выйшлі на ся-рэдзіну паляны. Яны ўзмахнулі крыламі, падскочылі і пачалі танцы. Скакалі ўпрысядкі, тупалі нагамі, выгіналі шыі, кла-няліся адзін аднаму.

3 кожнай хвілінай танцоры ўсё больш разыходзіліся. Да іх далучыліся іншыя жураўлі. Зусім нечакана, як па камандзе, танцоры пасталі, разабраўшыся парамі, дзюба ў дзюбу. Пад-няўшы шырока крылы і распушыўшы веерам хвасты, птушкі пачалі круціцца на пляцоўцы, нібы віхор. У першай пары ішоў знаёмы журавель з бялейшай шыяй. Ён так легка падскокваў, што, здавалася, не кранаўся зямлі.

Жураўлі ж, якія не танцавалі, стаялі навокал і радасна білі крыламі, быццам пляскалі ў ладкі.

Доўга танцавалі і весяліліся жураўлі. Здавалася, іх танцам і весялосці не будзе канца. Лепш за ўсіх танцаваў нсуравель-завадатар.

Калі сонца паднялося высока і стала добра прыпякаць, кры-латыя танцоры і гледачы разляцеліся, каб заўтра зноў сустрэцца на гэтай пляцоўцы.

Жаўруковы звон

Як толькі сакавіцкае сонца сагрэе пагоркі на палях, снег на іх хутка растае. Чорна-бурыя астраўкі далека відаць сярод бе-лага, заснежанага поля.

Уночы яшчэ падмарожвае. Застываюць ручайкі, на дарогах лужыны зацягваюцца празрыстым лядком, пабліскваюць узо­рам! крохкія крышталікі.

Узыходзіць сонца, растае лядок — і абуджаюцца ручаі. Яны спачатку ціха, а потым усё гучней і гучней пачынаюць звінець, прабіваючы пад снегам дарогі ў лагчыны. А над пагоркамі, Hiбыта падвешаныя на нітках, вісяць у празрыстым паветры жа-варанкі.

Адарваўшыся ад зямлі, жаўрук адразу пачынае песню: ху-цеыька перабірае крыльцамі, узнімаецца вышэй, нібы яго хто падцягвае на той нябачнай нітачцы, і звініць, звініць. Спачатку пачуеш яго песню і толькі пасля разгледзіш маленькую кро-пачку — самога спевака. Вышыня як быццам надае птушцы энергію і сілу — так звонка гучыць яго вясновая песня.

У народзе кажуць, што жаваранак часам спявае так, што ад песні ў яго разрываецца сэрца. Невядома, ці праўда гэта, але жаваранкі спяваюць вельмі заўзята.

У сонечныя дні сакавіка песні жаваранкаў хочацца слухаць бясконца. Яны не надакучваюць, бо ў гэтых песнях — таямні-чая сіла, якая хвалюе незвычайна, дапамагае мацней адчуць і зразумець хараство прыроды.

Без жаўруковай песні, бадай, і вясна была б не вясна. Цёплае веснавое сонца сагнала ўвесь снег з палёў. Зямля ад-тала, набракла. Цераз поле не перайсці: ногі грузнуць у зямлі, нібы ў цесце. Ды звяры на гэта не зважаюць. Яны ходзяць там, дзе чалавек і ступіць не можа.

Цераз поле, на якім ад цеплыні зазелянела жыта і над якім штодня спявалі жаваранкі, прайшоў лось. У мяккай раллі ён пакінуў глыбокія ямкі. У час веснавых дажджоў яны паступова заплылі, але паглыбленні ў жыце ўсё ж засталіся.

Паднялося жыта, і гэтыя ямачкі зусім схаваліся ў ім. Адну такую ямку каля разоры аблюбавалі жаваранкі і звілі ў ёй гняздо. Не вельмі ўтульнае і прыгожае, амаль з адных ка-рэньчыкаў сухога пырніку, але для іх, відаць, лепшае і не трэба было, каб вывесці і выкарміць дзяцей.

Жыта пачало налівацца. Вырасла яно высокае, каласістае. Колас — адзін у адзін. Калі глядзіш зверху на жыта, прыкме-ціць пэўную мясціну амаль немагчыма. Я назбіраў камянёў і па-клаў паблізу ад гнязда, бо дагэтуль часта хадзіў сюды-туды па разоры і не мог натрапіць на яго.

А ў жаваранкаў былі нейкія свае прыкметы, якімі яны кіра-валіся, калі ляцелі да гнязда, бо адразу яго знаходзілі.

Жаваранак — птушка асцярожная. Калі падыходзіш да гняз­да, ён адразу не ўзлятае, а, як глушэц або цяцерка, адбягае ад яго і толькі тады ўзнімаецца ў паветра.

У гняздзе ўжо былі птушаняты, пакрытыя рэдкім пушком. Ведаючы асцярогу і недаверлівасць жаваранкаў, я хуценька сфатаграфаваў гняздо з птушанятамі і пакінуў іх у спакоі. Але праз некалькі хвілін вярнуўся: вырашыў дзеля перастрахоўкі зрабіць яшчэ пару кадраў. Якое ж было маё здзіўленне і рас-чараванне: гняздо апусцела.

Жаваранак-маці, калі я адышоў, забрала малых і павяла па жыце. Пэўна, вырашыла, што яе дом выяўлены і заставацца дзецям у ім небяспечна.

А ў жыце паспрабуй заўважыць маладога ці старога жава-ранка. Ён такі ж шаравата-буры, як і зямля. На птушаня, калі яно затоіцца між жытнёвых сцяблін, хутчэй наступил, чым убачыш.

У гасцях у дзятлаў

Восенню, зімою і ранняй вясною ў сасновых барах, у ельніках і старых алешніках, у дубровах часта можна ўбачыць адзінокіх стракатых дзятлаў, якія з ранку да вечара аглядаюць, выстук-ваюць, выслухоўваюць дрэвы. У гэтыя поры года дзвюх птушак разам не ўбачыш, тым больш на адным дрэве, бо лес паміж імі падзелены, нібы зямля паміж людзьмі ў часы аднаасобніцтва. Кожны дзяцел сам аглядае свой участак, гаспадарыць на ім. Штодня дзятлы сядзяць на дрэвах: ні мароз, ні мяцеліца, ні дождж не перашкаджаюць ім здабываць нялёгкай працай свой хлеб.

I ўсе мы звыкліся з думкаю, што яны кормяцца толькі тым, што дзяўбуць сукі і сухадрэвіны, дастаючы з-пад кары і з драў-ніны караедаў, шашаляў. Аднак у летнюю пару бываюць у дзят-лаў часіны, калі яны становяцца такімі ж лаўцамі насякомых, як і іншыя птушкі.

Затоімся за густым кустом арэшніку і паназіраем за дзятла-вым дуплом на вышыні метра паўтара ад зямлі ў старой асіне з трухлявай сярэдзінай, у якім сядзяць ненаедныя крыклівыя маладыя дзятлікі.

Летні дзень сонечны і цёплы. Лёгкі ветрык гуляе ў лісці, па-гойдвае галіны. Зялёны полаг дрэў пранізваюць промні, безліч сонечных зайчыкаў бегае па зямлі. 3 дупла даносяцца, заглуша-ючы іншыя гукі і шолахі, звонкія галасы дзятлікаў. Крычаць наперабой, бадзёра і заўзята, патрабуюць есці.

Заўважыўшы чалавека паблізу ад асіны, адразу ж прыляце-лі старыя дзятлы і так раскрычаліся, што хоць вушы затыкай. На гэтыя трывожныя крыкі зляцелася шмат сініц, берасця-нак і драздоў. Усім хацелася паглядзець, што тут робіцца. Але, убачыўшы чалавека за кустом арэшніку, які рос метры за два ад асіны, яны паступова разляцеліся. Засталіся толькі старыя дзятлы. Яны пераляталі з дрэва на дрэва і крычалі. А ў дупле запанавала цішыня. Ніводзін дзятлік не падаваў голасу.

3 гадзіну старыя дзятлы не маглі змірыцца, што побач з гняз-дом знаходзіцца чалавек. Потым супакоіліся, паляцелі шукац’ь дзеткам корм. Неўзабаве адзін вярнуўся, зусім асмялеў. Сеў на асіну з супрацьлеглага боку, высунуў з-за ствала галаву з поў­най дзюбай насякомых. Паназіраўшы за чалавекам, пераканаў-ся, што нічога не пагражае, і наблізіўся да дупла. А там была ўжо напагатове раскрыта дзюба дзятліка. Стары вельмі хутка паклаў у яе корм і паляцеў.




infopedia.su

Верны рыцар — Кароткі змест / Краткие содержания

   Сярод канькабежцаў ён пазнаў Клару па чырвонай шапачцы і чырвоным світары. Лёгка і прыгожа ішла яна па бегавой дарожцы, заклаўшы рукі за спіну. I Слава, які катаўся на агульным пятачку, пазайздросціў яе бегу. Нічога не скажаш – разрадніца, чэмпіёнка горада сярод школьнікаў. Яе кожны дзень трэніруе майстар спорту. З месяц назад і Слава хацеў запісацца на заняткі да гэтага трэнера. Трэнер вывеў Славу на ледзяную дарожку і махнуў рукой. Слава рвануў колькі меў сілы, замахаў рукамі. Праехаў круг, спыніўся, задаволены сваім бегам. Але трэнера на месцы не было. Сустрэла яго адна Клара. «Каб бегаць на каньках, трэба мець талент», – перадала яму трэнераў прысуд. I, як здалося Славу, была нават рада, што ў яго няма таленту.
   Чакаў Клару ён доўга. I вось, нарэшце, Клара на павароце выпрасталася, праехала яшчэ трохі і, пырснуўшы белымі снежнымі іскрамі, крута павярнула назад. Потым было тое, што і кожны вечар, дзеля чаго Слава не прапускаў ніводнай Кларынай трэніроўкі. Перакінуўшы свае і Кларыны канькі цераз плячо, ён праводзіў Клару дадому. Яны крочылі па ціхім парку, ехалі ў тралейбусе, а потым ішлі да яе дома.
   Амаль кожны дзень Клара прасіла Славу што-небудзь зрабіць: чарцёж, дамашняе сачыненне. I Слава выконваў гэтыя просьбы – сябры ж. Нават заносіў Кларын партфель дамоў, калі яна ехала са школы ў горад.
   Аднойчы ён пачуў, як Клара назвала яго «верным рыцарам з восьмага «В».
   А дваццаць восьмага лютага ў Клары быў дзень нараджэння. На яго яна нікога з аднакласнікаў не запрасіла, але Слава вырашыў, што ён пойдзе, бо віншаваць з днём нараджэння сябры павінны прыходзіць самі. На тое яны і сябры.
   Падарунак для Клары Слава падрыхтаваў сам. Гэта быў невялікі букецік жывых ландышаў. Каб падарыць ландышы сёння, Слава яшчэ ўвосень выкапаў іх у лесе разам з зямлёю, прывёз і трымаў у падвале, выносіў на холад, потым паліваў у цёплым пакоі. I ландышы зацвілі, запахлі прыемна і тонка, прынёсшы ў кватэру подых вясны. Яе, вясну, і падорыць Слава сваёй сяброўцы. Гэта не каробка цукерак, няхай і шакаладных.
   Калі ён падышоў да кватэры Клары, адтуль чулася музыка. Госці ўсе былі чужыя: Кларын трэнер, нейкія незнаёмыя хлопцы і дзяўчаты, відаць, таксама спартсмены. Клара, убачыўшы яго падарунак, усміхнулася і сказала, што сёння ў яе ўжо шмат кветак. Яна пакруціла ў руцэ букецік і аддала трэнеру. Той панюхаў букецік, а потым, не падымаючыся з канапы, уторкнуў яго ў вузенькую, як горла гусака, вазу, што стаяла на падаконніку. А адзін з хлопцаў сказаў: «Ландышы вясной – пяць капеек за пучок». У адказ усе засмяяліся.
   Слава выйшаў у калідор. Апрануўся, азірнуўся і сустрэўся вачыма з Кларай. Клара ўсміхнулася і памахала на развітанне рукой.
   З двара ён зірнуў на акно, белае ад яркага святла, і на падаконніку заўважыў тую доўгую, як гусакова шыя, вазу. Там бялелі дробныя званочкі яго ландышаў. Ландышы туліліся да шыбы, быццам прасіліся на вуліцу.
   I Славу зрабілася шкада гэтых ландышаў. Хай бы яны раслі ў лесе і цвілі ў маі. Навошта было прыносіць іх людзям, якія не шануюць дружбу і за вясну плацяць толькі пяць капеек.
(487 слоў)

Паводле В. Хомчанкі.

karotkizmest.by

Палоннікі — Кароткі змест / Краткие содержания

   Цэлы тыдзень гуляла завіруха. Дзе толькі магла, намяла гурбы снегу. А потым нечакана спахапілася, нібы задумалася, што гэта яна нарабіла.
   Юлька таксама здзіўлялася паводзінам зімы. Калі ўсё ўгаманілася, дзяўчынка пачала прыводзіць у парадак падворак. Расчысціла сцежкі да хлява, пограба і калодзежа, да абеду не пераставала махаць лапатай. Калі падворак набыў належны выгляд, уздумала пабегчы ў лес, каб паглядзець, што там сталася.
   Лес быў насцярожаны. Нясмела распраўлялі плечы яліны, ківалі галовамі высозныя сосны. I толькі дубы, усведамляючы сваю моц, стаялі спакойна.
   Ногі час ад часу правальваліся ў глыбокі снег, але Юлька крочыла далей. Столькі прайшла, а ніхто ні голасу не падаў, ні следу не пакінуў! Усё нібы вымерла за тыя завейныя дні.
   Вярталася дадому берагам рачулкі, што брала свой пачатак з лясной крыніцы. Рачулку нават і цяпер не прыхапілі маразы. Нястомна бруіла яна між белых берагоў. I толькі каля таго месца, дзе рачулка ўпадала ў возера, бег яе амаль спыняўся, а над паверхняю вады стаяла пара.
   Раптам адтуль, нарабіўшы плёскату, узнялася белая чарада вялізных птушак, зрабіла круг і села на процілеглым беразе.
   Юлька ў здзіўленні спынілася. Лебедзі? Адкуль яны зімою? Тое, што ўлетку на возеры жыла сям’я гэтых птушак, дзяўчынка ведала. Але не чакала сустрэць іх тут, амаль побач з вёскай, сярод снягоў.
   Абышла тое месца, адкуль падняліся птушкі, агледзела бераг і неглыбокае рачное дно. На кромцы лёду былі даўнія птушыныя сляды, а дно старанна вычышчана ад расліннасці. Юлька пайшла ў вёску, а пад вечар зноў з’явілася тут і высыпала ў рачулку торбачку варанай бульбы.
   З таго дня для Юлькі пачаліся новыя турботы. Перад тым як ісці ў школу, яна набірала ў торбачку адвараную звечара бульбу і знаёмай сцежкай кіравала туды, дзе чакалі яе пятнаццаць белых палоннікаў. Птушкі ўжо не палохаліся, а толькі на ўсялякі выпадак адплывалі ад берага і пазіралі, як Юлька высыпае тую бульбу.
   Перад Новым годам нечакана зноў ударылі маразы, і ў Юлькі стала больш турбот. Каля сотні качак-крыжанак таксама знайшло на рэчцы прытулак. Юлька паглядала, як сярод той шэрай чарады на правах гаспадароў плавалі лебедзі, і радавалася, што ўсім хапае і месца, і корму.
   Так прайшлі снежань, студзень, люты. А калі ў сакавіку падзьмулі з поўдня цяплейшыя вятры і на возеры пачаў чарнець лёд, першыя пакінулі сваё прыстанішча няўрымслівыя качкі. Павесялелі і лебедзі. Птушкі штодзень сустракалі Юльку бадзёрымі ўскрыкамі, але развітвацца з прыветнай мясцінай яшчэ не адважваліся.
   Нарэшце і з імі надышоў час ростані. У тую раніцу надзвычай ярка свяціла сонца. Лебедзі з горда ўзнятымі галовамі плавалі ў рацэ і пра нешта ажыўлена гаманілі. Яны пачакалі, пакуль Юлька высыпле з торбачкі сняданак, падплылі да таго месца і пачалі есці. Потым раптоўна, нібы згаварыўшыся, падняліся на крыло. Зрабілі адзін круг, другі, набіраючы вышыню, і ўзялі кірунак на сінія лясы.
   А Юлька яшчэ доўга стаяла на беразе і глядзела ўслед птушкам.
(453 словы)

Паводле Я. Пархуты.

karotkizmest.by

Грыша — Кароткі змест / Краткие содержания

   Навальніца ўсхадзілася неспадзявана.
   Калі Дзіма з Колем збіраліся ў ягады, сонца пякло, як і належыць яму пячы ў гарачы летні дзень, а неба было такім чыстым, як старанна вымытае шкло.
   Захапіўшыся чарніцамі, сябры і не заўважылі, як лес раптам густа пацямнеў, а ўверсе моцна зашумелі елкі і сосны. Грымнуў пярун такім страшэнным выбухам, што, здавалася, над галовамі рассыпаліся тысячы снарадных асколкаў. Хлопцы кінуліся бегчы. Лес стагнаў і трашчаў. Маланкі смалілі амаль несціхана, а гром зліваўся ў адну суцэльную кананаду.
   Лес, добра вядомы хлопцам, зараз стаў нейкім чужым, незнаёмым і непрытульным. Хлопцы прабеглі яшчэ крыху. Але ніякага прасвету нідзе не відаць. Куды ж яны бягуць, у лагер ці ад лагера? Дзіма спыніўся, углядаючыся наперад. Вецер, здавалася, цішэў, але грымоты яшчэ бушавалі над лесам.
   I вось у гэты момант яны пачулі недалёка ад сябе жывы голас. Хлопцы сцішыліся і чакалі, ці не паўторыцца яшчэ раз гэты жывы дзіўны гук, у якім чуўся нейкі трывожны заклік.
   I гэты гук паўтарыўся. Цяпер ужо было ясна, што выходзіць ён з блізкага маладога зарасніку. Хлопцы пераглянуліся і, зразумеўшы адзін аднаго без слоў, кінуліся туды. Асцярожна расхінулі куст і ўбачылі птушаня, якое, мабыць, вывалілася ў час навальніцы з гнязда. Яно разяўляла рот і жаласна папісквала. Было відаць, што правае крыльца яго зламана.
   Тым часам шум над лесам аціх. Стала святлей, пачуліся птушыныя галасы. Гром грымеў глушэй і ўжо дзесьці здалёку, за лесам. Хлопцы зноў успомнілі пра лагер. Але як жа пакінуць пакалечанае, бездапаможнае птушаня?
   Пасля доўгіх і розных прапаноў было вырашана аднесці птушаня да Веры Андрэеўны, лагернага ўрача. I хоць Коля лічыў, што Вера Андрэеўна толькі людзей лечыць, а не птушак, яго прапанова была прынята. Нікому з хлопцаў не хацелася пакідаць на пагібель птушаня, якое так бязлітасна пакалечыла навальніца.
   Выслухаўшы жаласлівую гісторыю пра хворае птушаня, Вера Андрэеўна надзела акуляры і занялася аглядам хворага. Найперш яна сказала, што хлопцы правільна зрабілі, прынёсшы птушаня ў бальніцу, бо яго сапраўды трэба лячыць. Затым яна выраўняла грачаняці пераламанае крыло, выцерла ранку ёдам і туга перавязала бінтам, загадаўшы сябрам несці хворага на снежае паветра.
   Тыдні праз два Вера Андрэеўна зняла бінт, сказаўшы хлопцам, што з птушанём усё ў парадку і яно хутка паляціць.
   Грачаня за гэтыя дні падрасло і яшчэ больш пачарнела. Хлопцы, вядома, не шкадавалі яму самых лепшых ласункаў. Пачуўшы голас сваіх прыяцеляў, птушаня весела на ўвесь лес крычала і жвава лопала крыллем, спрабуючы ўзляцець.
   Аднойчы хлопцы прынеслі Грышку, так яны назвалі грачаня, чарговы багаты абед і шклянку свежай вады. Але гняздо, якое змайстравалі самі хлопцы, услаўшы яго мякенькай ватай, было пустым.
   Сябры радаваліся і сумавалі. Радаваліся, што іх выхаванец ужо стаў дарослым і самастойным, што ён ужо сам здабывае сабе яду, ачышчаючы лясы і сады ад розных шкоднікаў. А сумавалі, бо моцна да яго прывыклі.
   Яны доўга і пільна прыглядаліся да шумных мітуслівых гракоў, і ім здавалася, што ў бязладным птушыным крыку яны чуюць і знаёмы голас свайго Грышкі.
(470 слоў)

Паводле А. Якімовіча.

karotkizmest.by

Аве, Марыя! — Кароткі змест / Краткие содержания

Пад небам Бацькаўшчыны нашай
Прайшла суровая вайна.

П. Глебка.

   Жанчыны прыходзілі сюды кожны дзень. Тут, каля вялікага сквера, немцы гналі ваеннапалонных. Жанчыны стаялі і глядзелі з тугою і з болем, спадзеючыся на рэдкую ўдачу: а раптам сярод мужчын у калоне знойдзецца свой, родны, блізкі, доўгачаканы!
   I яна была тут. Моўчкі стаяла, углядаючыся ў твары палонных. Сваіх не было.
   Раптам нешта рашучае з’явілася ва ўсёй яе тоненькай постаці, у канапаценькім твары. Усе бачылі, як яна кінулася да канваіра, схапіла яго за рукаў і, паказваючы на аднаго з палонных, залямантавала, што гэта яе муж.
   Дзяўчына цягнула да сябе юнака ў парванай гімнасцёрцы, няёмка абдымала яго і прасіла канваіра адпусціць яе мужа.
   Немец коратка сказаў нешта па-нямецку і выштурхнуў іх з калоны.
   У натоўпе нехта ўздыхнуў:
   – Шчаслівая! Мужа знайшла!
   Яна ж цягнула юнака за сабой, далей ад людзей, ад іх дапытлівых позіркаў і пытанняў. А ён ішоў побач, узрушаны, знямелы, цягнучы параненую нагу. Хутка яны вымушаны былі спыніцца, бо хлопец не мог шпарка ісці: перашкаджала параненая нага. Па бруку міма іх па-ранейшаму цягнулася калона ваеннапалонных.
   Раптам яна спахапілася, нібы спужалася, што яго забяруць у яе, няёмка ўзваліла сабе на спіну і зацягнула ў двор. Яны прыселі на паваленую бомбай шэрую мармуровую калону. Дзяўчына зняла з юнака гімнасцёрку, накінула на яго свой жакет. Потым пачала распытваць, хто ён, адкуль, ці ёсць блізкія. Юнак аказаўся з Волгі, а з блізкіх у яго засталіся маці і сястра.
   Ужо садзілася сонца, дзяўчына раптам заспяшалася, сказаўшы, што яе дома чакае брат. Але ён такі ж брат, як гэты юнак ёй муж. Аказалася, што таго брата яна таксама выцягнула нядаўна з калоны. Ён быў паранены ў галаву, ледзьве ішоў, і немцы хацелі яго прыстрэліць. Ёй удалося выпрасіць канваіра адпусціць яго, але вось бацьку выцягнуць не ўдалося, не аддалі немцы.
   Тонкі канапаценькі твар дзяўчыны спахмурнеў, голас стаў нізкім. Яна абняла юнака маленькай дужай рукой, і яны пакрочылі далей. Мінулі Чэрвеньскі рынак. Вуліцы былі забруджаны лушпіннем ад семак. Галодныя жыхары знайшлі недзе склад з гэтай няхітрай ежай і харчаваліся ёю. Дзеці неслі ў бляшанках нешта чорнае. З ровам праносіліся нямецкія матацыклы, то там, то тут чулася нямецкая адрывістая гутарка.
   Драўляны домік, каля якога яны спыніліся, напомніў хлопцу ўскраіну роднага гарадка. Адразу зашчымела сэрца: што там з маці, як там сястра, ці жывыя яны наогул? Дзяўчына сказала, што тут жыве настаўніца Галіна Пятроўна, якая дапаможа яму, а ёй трэба ісці: дома чакае паранены чырвонаармеец, ды і месца ў яе больш няма.
   Яна пастукала ў акенца. На ганку з’явілася жанчына з цёмнымі карымі вачыма. Пра нешта ціхенька пагаварыўшы з ёю, дзяўчына перадала той юнака, сказаўшы, што заўтра зойдзе, а сама заспяшалася дамоў.
   – Прабачце, – усхапіўся юнак, – я нават не ведаю, як ваша імя. Я ж абавязаны вам…
   – Марыя! – неяк весела адказала яна і, памахаўшы рукой, выбегла за вароты.
   – Аве, Марыя… – прашаптаў ён услед дзяўчыне.
(453 словы)

Паводле Г. Краснапёркі.

karotkizmest.by

Барыс Сачанка — Кошык малін — Беларуская Літаратура


   Навальніца дагнала мяне, калі я не ад’ехаў і кіламетра ад лесу. Я націскаў, як толькі мог, на педалі, чуючы, што за спіною вуркоча гром, але ўсё роўна ўцячы ад дажджу не ўдалося, – дарога скрозь вузкая, караністая, і шмат дзе трэ было каціць веласіпед.
   Бліснула маланка, і з грукатлівым абвалам грому секануў лівень. Я спыніўся і хуценька пачаў адвязваць ад багажніка плашч, які, выязджаючы з дому, захапіў на ўсякі выпадак, бо пякло і парыла.
   Палявая дарога ў момант раскісла, усюды пабеглі ручайкі, і ў калдобінах заблішчэлі каламутныя лужыны. Чорт ведае што рабілася ў небе! Бы там нябачны хто мяшаў вялізнай мешалкаю незвычайнае варыва, – хмары дыбіліся, лезлі адна на адну…
   Плашч мала ратаваў ад дажджу, і я, пастаяўшы, пакаціў памаленьку веласіпед да вёскі, што відаць была кіламетры за тры ад лесу. Раптам бачу: расплёскваючы лужыны, у падкасаных штоніках бяжыць, прыкрыўшы рукамі галаву, напярэймы мне хлапчук. Яшчэ здалёку крычыць:
   – Дзядзечка, дайце плашча!.. Маліны мокнуць… Цэлы кошык малін!..
   Я глянуў, куды паказваў рукою хлопчык. Скрозь сівую сетку дажджу я ўгледзеў у полі, ля куста вербалозу, жанчыну… Нядоўга думаючы, я кінуў на абочыну дарогі веласіпед, а сам сігануў цераз поле проста да жанчыны. Яшчэ на бягу падаў плашч, і тая прыкрыла ім паўнюткі кошык спелых і буйных, апырсканых дажджом, малін і, выпрастаўшыся, сказала неяк ціха, гледзячы ў вочы:
   – Хай вас бог беражэ. А то я ўжо думала, прападуць маліны… Мы ж цэлы дзень петаваліся, каб варэнне зварыць. Сын у мяне ў горадзе. На заводзе…
   Дождж ліў як з вядра, а жанчына і хлапчук стаялі і моклі, не прыкрытыя нічым, і радаваліся, што не прападуць маліны. За кампанію мок і я, думаючы пра маці, родную, бясконца дарагую маці, якая гатова на ўсё, абы толькі прынесці хоць трошкі радасці дзецям…

1960 г.

 

Похожие статьи:

Барыс Сачанка → Барыс Сачанка — У зімовым лесе

Барыс Сачанка → Барыс Сачанка — Хлеб

Барыс Сачанка → Барыс Сачанка — Твор, які не магу скончыць

Барыс Сачанка → Барыс Сачанка — Сонца

bellit.by

Советы рукодельницам